Украіна ацаніла шкоду на вернутых Расеяй караблях, дзе вырвалі нават унітазы

Украінскія караблі, захопленыя Расеяй у лістападзе 2018 года

Украіна ацаніла шкоду, прычыненую Расеяй караблям, якія былі захопленыя ў Керчанскім праліве год таму і нядаўна вернутыя ўкраінскаму боку, у 2,3 мільёна даляраў. Пра гэта паведаміў намесьнік пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны пры міжнародных арганізацыях у Вене Ігар Ласоўскі.

Улічваючы тэхнічны стан узбраеньня і караблёў у цэлым, іх нельга выкарыстоўваць па прызначэньні, заявіў украінскі дыплямат. Па словах Ласоўскага, на караблях «прысутнічаюць прыкметы марадзёрства» — там цалкам або часткова зьнятае ўзбраеньне, таксама адсутнічае навігацыйнае абсталяваньне, сродкі сувязі, боепрыпасы і іншая маёмасьць.

8 лістапада Расея перадала Ўкраіне і захопленыя расейскімі памежнікамі год таму ў Керчанскім праліве ўкраінскія ваенныя катэры і буксір. Аднак камандуючы ВМС Украіны Ігар Варончанка, агледзеўшы іх, заявіў, што катэры не на хаду, паколькі расейцы іх «загубілі», выкраўшы ня толькі боепрыпасы, але і абсталяваньне, і нават сантэхніку, уключаючы ўнітазы.