Улады Барысава адказалі на калектыўны зварот грамадзкасьці надаць гарадзкому стадыёну імя заснавальніка каманды БАТЭ Анатоля Капскага і паставіць на тэрыторыі помнік. Таксама падпісанты прапанавалі назваць у гонар футбольнага мэнэджэра прылеглую да арэны вуліцу.
Анатоль Капскі памёр летась пасьля працяглай хваробы, яму было 53 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Барысаў-Арэна» імя Капскага. Дзяржава маўчыць, грамадзкасьць распачала ўласную кампаніюУ лісьце за подпісам намесьніцы старшыні Барысаўскага райвыканкаму Анастасіі Копікавай гаворыцца, што гендырэктар БАТЭ зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё футболу ня толькі ў рэгіёне, а і ў Беларусі.
Аднак, падкэсьліваюць у выканкаме, ушанаваньне памяці любога чалавека зьяўляецца «далікатным пытаньнем», таму «трэба ўлічваць інтарэсы Анатоля Анатолевіча Капскага, ягоныя магчымыя прыжыцьцёвыя пажаданьні, пачуцьці родных і блізкіх, меркаваньне ФК БАТЭ і пэрспэктывы разьвіцьця Барысаўшчыны ў цэлым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 150 беларускіх спартоўцаў выступілі за перайменаваньне «Барысаў-Арэны» ў гонар КапскагаТаксама ўдакладняецца, што, бадай, кожны раён краіны можа выдзеліць асобаў, якія спрыялі станаўленью той ці іншай галіны. Аднак для ўшанаваньня неабходны шэраг адміністрацыйных патрабаваньняў.
У выпадку нязгоды з адказам заўзятарам прапанавана зьвярнуцца ў Менскі аблвыканкам.