Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня «Маладняка»

«Маладняк». З фондаў БДАМЛМ

Дата дня

28 лістапада 1923 году у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гг. З фондаў БДАМЛМ.

Абʼяднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі. Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхіі. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.

«Маладняк» усімі сіламі імкнуўся адпавядаць сваёй назьве, заклікаў да рэвалюцыйнай перамены сьвету і да таго, каб пісьменьнікаў старой фармацыі скінуць з карабля гісторыі. У 1930-я гады большасьць сяброў гэтай арганізацыі былі рэпрэсаваныя.

Таксама ў гэты дзень

1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян.

1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР у ходзе Другой усясьветнай вайны. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай Тройкі», на якой вырашаліся дзеяньні ваенныя дзеяньні і абмяркоўваліся пляны пасьля іх сканчэньня.

1989 — пасьля пратэстаў Аксамітнай рэвалюцыі Камуністычная партыя Чэхаславакіі абвясьціла аб увядзеньні манапольнага кантролю над краінай.

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі.

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1757 — Уільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

У памяці

1937 — у Смаленску быў расстраляны Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст.

1999 — памёр Яўген Шыпіла, беларускі акцёр.

2012 — памёр Алег Сурскі, беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.