Спэцыяльны прадстаўнік АБСЭ па Трохбаковай кантактнай групе ў Менску Марцін Сайдзік заявіў, што ТКГ выканала ўсе задачы перад сустрэчай у «нармандзкім фармаце» 9 сьнежня ў Парыжы.
«Напярэдадні гэтага саміту хачу падкрэсьліць, што мы з боку ТКГ і яе рабочых груп выканалі ўсе задачы, пастаўленыя нам палітычнымі дарадцамі« нармандзкага фармату», і сёньня я зь вялікім чаканьнем гляджу на гэтую сустрэчу», - сказаў Сайдзік у Менску.
Ён заклікаў бакі зрабіць усё магчымае для захаваньня рэжыму цішыні, каб "праца «нармандзкай чацьвёркі» ў Парыжы не была аддалена парушаная баявымі дзеяньнямі ў Данбасе».
У той жа час прэс-сакратарка прадстаўніка Ўкраіны ў ТКГ Леаніда Кучмы Дарка Оліфэр заявіла, што Ўкраіна выканала дамоўленасьці лідэраў краін «нармандзкай чацьвёркі», якія былі дасягнуты ў кастрычніку 2016 года.
Цяперашняя сустрэча ТКГ ў Менску - апошняя перад сустрэчай «нармандзкай чацьвёркі» 9 сьнежня ў Парыжы пры ўдзеле лідэраў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі. Апошні раз такія перамовы адбываліся ў кастрычніку 2016 года.
Наступнае пасяджэнне ТКГ ў Менску заплянаване на 18 сьнежня.