Падзеі 29 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 лістапада 1961 году быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі. Фара Вітаўта была збудаваная ў гатычным стылі і перабудоўвалася ў стылях рэнэсансу, барока, псэўдарускім і нэагатычным.
Касьцёл узарвалі сапэры сумесна з супрацоўнікамі КГБ уначы. Абломкі Фары Вітаўта прыбіралі два дні.
Таксама ў гэты дзень
1812 — падчас расейска-францускай вайны скончылася бітва на Бярэзіне. У выніку бітвы войска Напалеона Банапарта атрымала паразу. Слова bérézina дагэтуль ужываюць французы ў значэньні вялікіх непрыемнасьцяў.
1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў Варшаве. Паўстаньне ставіла мэтай аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах на 1772 год і ўвайшло ў гісторыю пад назвай Лістападаўскае. На тэрыторыі Беларусі і Літвы паўстаньне пачалося ў 1831 годзе.
1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў фанограф.
1914 — падчас Першай усясьветнай вайны ў Менску былі заснаваныя Брацкія вайсковыя могілкі.
1920 ― пачала працу беларуская гімназія ў Горадні.
1920 ― войскі Станіслава Булак-Балаховіча адступілі з падкантрольнай бальшавікамі тэрыторыі ў нэўтральную зону, створаную раней між Польшчай і СССР.
1936 — у Вільні выйшаў апошні 104-ы нумар газэты «Родны край», пасьля выданьне было забароненае польскай пракуратурай.
1945 ― было абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.
1972 — выйшла ў сьвет першая пасьпяховая кампутарная гульня Pong.
2010 — у Беларусі стварылі цэнтар кіраваньня касьмічнымі палётамі.
2011 — у авіякатастрофе верталёта Мі-24 каля Пружанаў загінулі 3 чалавекі.
У гэты дзень нарадзіліся
1914 — Мікалай Міцкевіч, фізыкахімік, акадэмік АН Беларусі, доктар хімічных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
1932 — Жак Шырак, францускі палітык, былы прэзыдэнт Францыі.
1948 — Уладзімер Шымаў, беларускі дзяржаўны й эканамічны дзяяч.
1951 — Валер Дайнэка, беларускі музыка.
1983 — Яўген Гутаровіч, беларускі раварыст. Пераможца этапаў «Вуэльты», Туру Польшчы.
1985 — Аніс Ананенка, беларускі лёгкаатлет. Шматразовы чэмпіён Беларусі.
У памяці
1937 ― памёр Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.
1938 ― загінуў Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык. У1937 годзе Тарашкевіч быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ў справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». У 1938 годзе ён быў прыгавораны да расстрэлу. Як сьцьвярджае афіцыйная вэрсія, ён быў расстраляны. Дасьледчык Леанід Маракоў выказвае меркаваньне, што Браніслаў Тарашкевіч загінуў падчас катаваньняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў.