Падзеі 28 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
27 лістапада 1903 году нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык. Быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе і да 1933 году знаходзіўся ў Гарадзенскай турме.
Пасьля вызваленьня працаваў у Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі па Пінскай акрузе, за што быў зноў арыштаваны ў 1934 годзе. Піліп Пестрак быў вызвалены савецкімі ўладамі пасьля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году.
Таксама ў гэты дзень
1095 — папа Урбан II абвясьціў Сьвятую вайну супраць ісламу на Сьвятой зямлі, што стала ўвядзеньнем Першага крыжовага паходу.
1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай расейскія войскі занялі Віцебск.
1859 — у Менску была адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.
1895 — Альфрэд Нобэль падпісаў свой тэстамэнт, паводле якога яго спадчына паступіла ў фонд Нобэлеўскай прэміі.
1920 — Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.
1989 — Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі.
1996 — у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
1996 — з тэрыторыі Беларусі быў выведзены апошні эшалён зь ядзернымі ракетамі РС-12М «Топаль».
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ураджэнец Беларусі.
1900 — Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1921 — Уладзімер Тарасевіч, беларускі уніяцкі біскуп, манах-бэнэдыктынец, доктар тэалёгіі.
1947 — Эдуард Белагураў, беларускі мастак.
1947 — Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык.
1953 — Барыс Грабеншчыкоў, расейскі паэт і музыка.
1960 — Юлія Цімашэнка, украінскі палітык.
У памяці
1895 — памёр францускі пісьменьнік Аляксандар Дзюма-сын.
1932 — памёр Дамінік Сямашка, польскі, беларускі і літоўскі палітычны дзяяч. Выступаў за аднаўленьне ВКЛ у межах на 1772 год са значнай аўтаноміяй для беларусаў. Быў зьвязаны зь віленскімі масонскімі ложамі «Літва» і «Беларусь».
1938 — у Менску быў расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст і палітычны дзяяч. У 1922 годзе Рак-Міхайлоўскі быў абраны дэпутатам сэйму Другой Рэчы Паспалітай ад Блёку Нацыянальных Меншасьцяў, зьяўляўся сябрам Таварыства беларускай школы.
1990 — памёр Восіп Любіч, францускі мастак беларускага паходжаньня.