Расейскія войскі, якія дысьлякуцца ў Лібіі, «дэстабілізуюць» гэтую краіну, заявіў 26 лістапада памочнік дзяржсакратара ЗША па блізкаўсходніх справах Дэвід Шэнкер, піша CNN.
Паводле Шэнкера, Расея накіравала ў Сырыю «значны» вайсковы кантынгент, які падтрымлівае так званую Лібійскую нацыянальную армію — групоўку, якую ўзначальвае Халіфа Хафтар. Групоўка Хафтара з красавіка 2019 году вядзе наступ на лібійскую сталіцу Трыпалі, якая знаходзіцца пад кантролем прызнанага ААН Ураду нацыянальнай згоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лібія абвінаваціла Расею ў распальваньні новага канфлікту«Значная колькасьць расейскіх вайскоўцаў разьмешчаная ў Лібіі з мэтай падтрымкі Лібійскай нацыянальнай арміі», — заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША. Іх прысутнасьць «вельмі дэстабілізуе» сытуацыю і павышае верагоднасьць «маштабных ахвяраў сярод мірнага насельніцтва».
Як паведамляе CNN, гэта першае афіцыйная амэрыканская заява аб наяўнасьці ў Лібіі расейскіх рэгулярных вайсковых фармаваньняў. Да гэтага часу амэрыканскія прадстаўнікі толькі ўказвалі на прысутнасьць у Лібіі некалькіх соцень расейскіх наймітаў з так званай «Групы Вагнэра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The New York Times: у Лібіі ваююць 200 наймітаў з расейскай групы «Вагнера»Некалькі дзён таму ў Лібіі пабывала афіцыйная амэрыканская дэлегацыя, якую ўзначальвала намесьніца дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Вікторыя Коатс. Яна выказала «хваляваньне з нагоды эксплюатацыі Расеяй лібійскага канфлікту».