Севярынец хоча балятавацца на прэзыдэнта ад БХД

Павал Севярынец

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец будзе ўдзельнічаць у праймэрыз правацэнтрысцкай кааліцыі.

Паводле БХД, ад кожнай арганізацыі кааліцыі на прэзыдэнцкіх праймэрыз можа ўдзельнічаць толькі адзін чалавек. Раней сустаршыня БХД Вольга Кавалькова заяўляла, што таксама будзе балятавацца на прэзыдэнта. Праз партыю ці праймэрыз Кавалькова не ўдакладніла. Апэратыўна зьвязацца з Кавальковай Свабодзе не ўдалося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольга Кавалькова: Я ўсур’ёз вылучаюся на прэзыдэнта, гатовая да самых жорсткіх сцэнараў

Сёлета старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына называла магчымую дату прэзыдэнцкіх выбараў – 30 жніўня 2020 году.

30 жніўня – раней гэта быў дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, але ў 2010 годзе ён яго памяняў на 31 жніўня, дзень нараджэньня сына Мікалая. У 2020 годзе кіраўніку Беларусі споўніцца 66 гадоў.

Аляксандар Лукашэнка кіруе краінай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары(2001, 2016, 2010, 2015), за выключэньнем выбараў 1994, на якіх упершыню яго абралі прэзыдэнтам, не былі прызнаныя справядлівымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 году