13 францускіх вайскоўцаў загінулі ў Малі

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон наведвае францускіх вайскоўцаў у Малі, 19 траўня 2017 году

Трынаццаць францускіх вайскоўцаў загінулі ў сутыкненьні двух верталётаў падчас апэрацыі супраць ісламістаў у Малі.

Я паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на офіс прэзыдэнта Францыі, інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 лістапада.

У 2013 годзе Францыя паслала тысячы вайскоўцаў у Малі, калі ваяўнікі-ісламісты захапілі значныя тэрыторыі на поўначы гэтай афрыканскай краіны. Ад таго часу малійскія ўрадавыя войскі ўзялі гэтыя тэрыторыі пад кантроль, але рэгіён застаецца нестабільным. Там цяпер знаходзяцца каля 4,500 францускіх вайскоўцаў, якія разам х войскамі Малі, Маўрытаніі, Нігеру, Буркіна Фасо і Чаду змагаюцца з ісламісцкімі ваяўнікамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прызначыў унука «містэра Не» паслом у Малі