Землятрус у Альбаніі: загінулі 4 чалавекі, параненыя 150

Наступствы землятрусу ў Тыране

У ноч на 26 лістапада ў Альбаніі адбыўся землятрус магнітудай у 6,4 бала. Загінулі ня менш як чатыры чалавекі, траўмы атрымалі яшчэ 150.

Паводле Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар быў за 30 км ад сталіцы краіны Тыраны. Крыніца штуршкоў на глыбіні 20 км. Пасьля асноўных штуршкоў прайшлі наступныя — афтэршокі, адзін зь якіх дасягаў магнітуды ў 5,3 бала.

Зруйнаваныя прынамсі тры шматкватэрныя дамы і станцыя разьмеркаваньня электрычнасьці ў Тумане, а таксама рэстарацыя ў Дурэсе.

У верасьні па Альбаніі ўжо ўдарыў адзін землятрус — той называлі наймацнейшым за 30 гадоў, але тады штуршкі былі магнітудай толькі ў 5,6–6 балаў. Тады пацярпелі каля 100 чалавек, пра загінулых не паведамлялася.

Наступствы землятрусу ў Дурэсе

Наступствы землятрусу ў Тыране