Суд Цэнтральнага раёну Гомля 25 лістапада пастанавіў пакараць мясцовага 54-гадовага жыхара месяцам арышту за «жорсткае абыходжаньне з жывёламі» (арт. 339-1 КК РБ).
Раней ня суджаны мужчына 7 ліпеня каля дому на вуліцы Бранскай у Гомлі «наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх памкненьняў», «выяўляючы п’яную зухваласьць», нанёс бяздомнаму кату ня менш за тры ўдары нагой па галаве. Жывёліна ад гэтага сканала. Пры гэтым прысутнічала заведама непаўналетняя асоба — дзіця 2014 году нараджэньня.
Як расказваў Сьледчы камітэт, мужчыну раззлавала тое, што кацяня заскочыла на стол зь ежай, што стаяў у двары.
Акрамя арышту на месяц, мужчыну прысудзілі прымусовае лекаваньне ад алькагалізму па месцы жыхарства. Прысуд яшчэ не набыў моц і можа быць абскарджаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адсутнасьць закону і дзяржпраграмы. 10 галоўных праблемаў зоаабаронцаў у БеларусіУ мінулым ліпені ўрад адклікаў праект закону «Аб абыходжаньні з жывёламі». Над ім працуюць ужо 7 гадоў, тэкст вярнулі на дапрацоўку шосты раз.
У 2016 годзе законапраект прайшоў грамадзкае абмеркаваньне, актывісты крытыкавалі яго за тое, што ён можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі. Усе прапановы зоаабаронцаў адхіленыя, ніводная ў праект не ўвайшла. За больш жорсткія пакараньні жывадзёрам у інтэрнэце сабралі больш як дзьве тысячы подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія правы маюць жывёлы ў Беларусі і краінах Эўразьвязу