Канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасфэры Зямлі дасягнула рэкордна высокіх паказчыкаў у 2018 годзе. Канцэнтрацыя вуглякіслага газу на 47 працэнтаў перавышае ўзровень даіндустрыяльнай эпохі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі (СМА), які быў прадстаўлены ў Жэнэве ў гэты панядзелак.
Як адзначыў кіраўнік СМА Юка Пэтэры Таалас, няма «ніякіх прыкмет запаволеньня тэмпаў, ня кажучы ўжо пра запаволеньне росту канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасфэры». Апошні раз плянэта сутыкалася з такімі ўзроўнямі ўтрыманьня вуглякіслага газу ў атмасфэры 3-5 мільёнаў гадоў таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Оксфардзкі слоўнік назваў словам 2019 году «climate emergency»
Мэтан, таксама адносіцца да парніковых газаў, якія ўтрымліваюць цяпло, у 2018 годзе пабіў рэкорд, перавысіўшы ўзроўні даіндустрыяльнай эпохі амаль на 160 адсоткаў, гаворыцца ў дакладзе.
Экспэрты СМА прыйшлі да высновы, што павышэньне ўзроўню парніковых газаў — доўгатэрміновая тэндэнцыя, і будучым пакаленьням жыхароў Зямлі трэба будзе сутыкнуцца з больш суровымі наступствамі пацяпленьня клімату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грэта Тунбэрг вяртаецца ў Эўропу з ЗША на катамаране
Зьнізіць выкіды парніковых газаў патрабуюць удзельнікі міжнароднага руху «Пятніцы дзеля будучыні» (Fridays for Future), ініцыятарам якога стала швэдзкая актывістка Грэта Тунбэрг. Рух, які пачаўся з адзіночных пікетаў Тунбэрг каля швэдзкага парлямэнту па пятніцах, набыло глябальны характар.
23 верасьня, выступаючы на кліматычным саміце ААН у Нью-Ёрку, Тунбэрг абвінаваціла палітыкаў у бязьдзейнасьці і недаацэнцы пагрозы клімату. Выступленьне выклікала вялікі грамадзкі рэзананс.