Расея вяла кампанію дэзінфармацыі, каб перакласьці адказнасьць на Ўкраіну

Газэта The New York Times

Расея некалькі гадоў вяла кампанію па дэзінфармацыі, каб перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 года. Па дадзеных крыніц газэты The New York Times, гэта тэма абмяркоўвалася на брыфінгу з удзелам сэнатараў і прадстаўнікоў выведкі ЗША.

Па дадзеных газэты, прынамсі з 2017 года расейская выведка перадавала фальсыфікаваныя дадзеныя нібыта аб умяшаньні Кіева вядомым расейцам і ўкраінцам, а тыя праз пасярэднікаў — алігархаў, бізнэсоўцаў і іх партнэраў — дзяліліся інфармацыяй з амэрыканскімі палітыкамі і журналістамі, якія, верагодна, ня ведалі аб паходжаньні гэтых зьвестак.

Пасьля гэтая дэзінфармацыя дайшла да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які абмяркоўваў гэтую тэму з прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным і ў размове з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскі. З-за гутаркі з апошнім дэмакраты запусьцілі працэдуру імпічмэнту Трампа.

Член сэнацкага камітэта па выведцы Ангус Кінг на брыфінгу адзначыў, што Пуцін пачаў публічна вылучаць тэорыі аб украінскім ўмяшаньні ў пачатку 2017 года, каб адвесьці адказнасьць ад Расеі. Выведка лічыць, што ў кампанію па дэзінфармацыі мог быць уцягнуты расейскі бізнэсовец Алег Дзерыпаска, які раней супрацоўнічаў з экс-кіраўніком штаба Трампа Полам Манафорта, які што сэрвэр Дэмакратычнага нацыянальнага камітэта быў узламаны, хутчэй за ўсё, не расейскімі, а ўкраінскімі хакерамі. Сам Дзерыпаска адмаўляў якую-небудзь ролю ў гэтым скандале.

Брыфінг быў арганізаваны пасьля выступу ў кангрэсе былога экспэрта па Расеі і Эўропе ў Савеце нацыянальнай бясьпекі ЗША Фіёны Хіл. На слуханьнях па імпічмэнту Хіл назвала беспадстаўнай вэрсію аб ўкраінскім умяшаньні ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары, заявіўшы, што гэтую вэрсію падкінулі спэцслужбы Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая дарадца Трампа на слуханьнях па імпічмэнце: Расея, а не Ўкраіна атакавала нас. Вэрсія пра Ўкраіну — шкодныя выдумкі