Як дзяржаўныя СМІ асьвятляюць цырымонію пахаваньня паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні. ФОТА

У той час, як цырымонія пахаваньня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні заняла цэнтральнае месцы на галоўных старонках сайтаў незалежных мэдыя Беларусі, афіцыйныя СМІ пакуль цалкам праігнаравалі гістарычную падзею.

Цырымонія пахаваньня паўстанцаў — у галоўных навінах на сайтах Tut.by, «Нашай нівы», «Белсату», «Эўрарадыё», Onliner.by, Naviny.by… У той жа час навінаў пра падзею зусім няма на галоўных старонках дзяржаўных выданьняў БелТА, «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ, СТБ.

Абноўлена 11.01. На сайце тэлеканала АНТ зьявілася кароткая інфармацыя пра віленскія ўрачыстасьці.

Галоўная старонка БелТА

Беларусь 1

«Звязда»

«СБ. Беларусь сегодня»

У Вільні ж беларусы дамінуюць па колькасьці і сярод наведнікаў, і сярод журналістаў.

18 лістапада стала вядома, што афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапахаваньні Каліноўскага ўзначаліць намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра Каліноўскага і Курапаты: «Ня ўсё адназначна»

22 лістапада Свабода трансьлюе ў жывым відэаэфіры віленскія ўрачыстасьці перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.

Усе навіны пра Каліноўскага на Свабодзе>>>

Што важна ведаць пра перапахаваньне Кастуся Каліноўскага

Цырымонія перапахаваньня парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў адбылася 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.

Як у Вільні пахавалі паўстанцаў Каліноўскага. Толькі фота

  • Цягам 2016 году на гары Гедзіміна ў Вільні двойчы здарыліся апоўзьні, паўстала пагроза славутай вежы.
  • У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
  • У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам.

Парэшткі Кастуся Каліноўскага

  • У ліпені 2019 году для параўнаньня ДНК эксгумавалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне (у лідэра паўстаньня не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі). Але вынікі экспэртызы дагэтуль не апублікаваныя.
  • Дзяржаўную камісію ў справе перапахаваньня ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мэмарыялізацыю, а вось афіцыйны Менск асаблівага зацікаўленьня ня выявіў.
  • Беларуская грамадзкасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагільлі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.
  • У канцы верасьня шэраг беларускіх інтэлектуалаў зьвярнуліся да літоўскіх уладаў з просьбай перадаць парэшткі аднаго з галоўных нацыянальных герояў для перапахаваньня ў Беларусі. Літоўцы не адрэагавалі, бо не атрымалі афіцыйнага звароту ад беларускіх уладаў.
  • У Вільні перапахаваюць парэшткі 20 з 21 знойдзеных паўстанцаў — навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць ксяндза Станіслава Ішору. Ёсьць генэтычныя дадзеныя нашчадкаў, якія жывуць у Літве і Польшчы, але аналіз паказаў, што сярод пахаваных яго няма.

Публікацыі на тэму