22 лістапада Свабода будзе трансьляваць у жывым відэаэфіры віленскія ўрачыстасьці перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.
Жывая трансьляцыя з Катэдральнага пляцу распачнецца ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00. Эфір будуць весьці журналісты Свабоды Аляксандра Дынько і Дзьмітры Гурневіч.
Трансьляцыя будзе даступная на сайце svаboda.org, а таксама ў нашых сацыяльных сетках:
- Youtube
- Vkontakte
Мы пакажам перанос трунаў з парэшткамі паўстанцаў з Палаца валадароў ВКЛ у віленскі Катэдральны сабор і цырымонію грамадзкага разьвітаньня.
У нашым эфіры вы пабачыце гутаркі з нашчадкамі паўстанцаў, беларускімі, польскімі і літоўскімі гісторыкамі, чальцамі Рады БНР, чыноўнікамі, сьвятарамі, прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і проста ўдзельнікамі ўрачыстасьці.
У нас вы таксама пабачыце Сьвятую імшу з удзелам беларускага, літоўскага і польскага біскупаў, выступы прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.
Нашыя журналісты пройдуць шлях у 3 кілямэтры разам з працэсіяй на віленскія могілкі Росы, дзе парэшткі паўстанцаў будуць пахаваныя ў капліцы.
Усе публікацыі пра Кастуся Каліноўскага>>>
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 адрасоў паўстанцаў Каліноўскага, якія варта наведаць у Вільні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілы вядомых беларусаў на віленскіх Росах, дзе пахаваюць Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арлоў і Дашкевіч чытаюць «Лісты з-пад шыбеніцы» і «Мужыцкую праўду». ВІДЭАШто важна ведаць пра перапахаваньне Кастуся Каліноўскага
Цырымонія перапахаваньня парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў адбылася 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.
- Цягам 2016 году на гары Гедзіміна ў Вільні двойчы здарыліся апоўзьні, паўстала пагроза славутай вежы.
- У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
- У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам.
- У ліпені 2019 году для параўнаньня ДНК эксгумавалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне (у лідэра паўстаньня не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі). Але вынікі экспэртызы дагэтуль не апублікаваныя.
- Дзяржаўную камісію ў справе перапахаваньня ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мэмарыялізацыю, а вось афіцыйны Менск асаблівага зацікаўленьня ня выявіў.
- Беларуская грамадзкасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагільлі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.
- У канцы верасьня шэраг беларускіх інтэлектуалаў зьвярнуліся да літоўскіх уладаў з просьбай перадаць парэшткі аднаго з галоўных нацыянальных герояў для перапахаваньня ў Беларусі. Літоўцы не адрэагавалі, бо не атрымалі афіцыйнага звароту ад беларускіх уладаў.
- У Вільні перапахаваюць парэшткі 20 з 21 знойдзеных паўстанцаў — навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць ксяндза Станіслава Ішору. Ёсьць генэтычныя дадзеныя нашчадкаў, якія жывуць у Літве і Польшчы, але аналіз паказаў, што сярод пахаваных яго няма.
Публікацыі на тэму
- Што важна ведаць пра Кастуся Каліноўскага
- Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
- Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА
- «Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага
- 40 мясьцінаў у Беларусі, дзе можна ўшанаваць паўстанцаў Каліноўскага. МАПА