Прататып ракеты кампаніі Ілона Маска SpaceX — Starship, якая распрацоўваецца для палётаў на Марс, выбухнуў у часе выпрабаваньняў на палігоне ў Тэхасе. Відэа аварыі патрапіла на запісы назіральнікаў за тэстамі.
У SpaceX патлумачылі інцыдэнт характарам выпрабаваньняў. «Мэтай сёньняшняй працы было павысіць ціск у сыстэмах да максымуму, таму вынік ня стаў для нас цалкам нечаканым», — заявіў прадстаўнік кампаніі выданьню The Verge.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія SpaceX плянуе запусьціць ракету з 60 спадарожнікаміАварыя паўплывала на графік выпрабаваньняў Starship, адзначае выданьне. Да яе меркавалася, што ракета правядзе некалькі выпрабавальных палётаў на малых вышынях на працягу бліжэйшых месяцаў. Пасьля выбуху Ілона Маск напісаў у твітэры, што лётныя выпрабаваньні будуць праводзіцца на іншай ракеце, якую яшчэ трэба пабудаваць.