Прэзыдэнт Наўседа склікаў кіраўнікоў адказных ведамстваў, парлямэнцкія палітычныя партыі — як кіруючыя, так і апазыцыйныя, каб нефармальна пагаварыць на актуальныя пытаньні зьнешняй палітыкі, у тым ліку пра адносіны зь Беларусьсю і Ўкраінай, паведамляе delfi.lt.
«У прэзыдэнта было некалькі вестак для кіраўнікоў ведамстваў. Што да Беларусі, ён паўтарыў, што адкрыты для дыялёгу, але ён павінен разьвівацца, ня пераступаючы «чырвоныя лініі» — Астравецкая АЭС і правы чалавека, — сказала дарадца прэзыдэнта па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аста Скайсгірытэ.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што цяжка прадбачыць, ці прынясе такі дыялёг на вышэйшым узроўні станоўчыя вынікі, аднак горш дакладна ня будзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь на перапахаваньні Каліноўскага прадставіць намесьнік прэм’ер-міністраАста Скайсгірытэ зьвярнула ўвагу на тое, што на гэтым тыдні ў Літву прыбывае віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка, які прыме ўдзел у пахаваньні астанкаў удзельнікаў паўстаньня 1863-64 гг. і сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквярнялісам.
Кіраўнік камітэта па пытаньні замежных спраў Юозас Бэрнатоніс заявіў на сустрэчы, што дыялёг патрэбны, бо «ніводная ізаляцыя яшчэ нічога добрага не прынесла».
У сваю чаргу прадстаўнік кансэрватараў Радвілэ Маркунайтэ-Мікуленене ня бачыць падставы для дыялёгу.