У гэтым відэаблогу «Толькі пра літаратуру» вы пачуеце пра беларускіх аўтараў з Польшчы, якія пішуць не на літаратурнай беларускай мове, а на гаворках Падляшша. Сярод гэтых аўтараў: Віктар Стахвюк, Зоя Сачко, Барбара Гаральчук, Галіна Максімюк, Дарафей Фіёнік.
Ці існуе падляская літаратурная мова? Ці ёсьць попыт на кніжкі на падляскіх гаворках? Хто быў пачынальнікам літаратуры па-падляску? Перад вамі terra incognita, сьцежку празь якую спрабуе пракласьці Ян Максімюк.
Ян Максімюк: «Мабыць, маюць рацыю тыя, якія кажуць, што калі нешта ня мае свае назвы, дык тое нешта насамрэч не існуе. Што тычыцца падляскай мовы і падляскай літаратуры, гэта было дакладна так. Гэтыя паняткі зьявіліся толькі ў дваццаць першым стагодзьдзі, хаця літаратурныя кніжкі на гэтай мове выходзілі і раней».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ва ўмовах жорсткай палянізацыі застацца сабой. Споведзь беларускі Падляшша«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.