Украінскія катэры «Нікапаль» і «Бердзянск» ды буксір «Яны Капу», якія Расея захапіла ў Керчанскім праліве ў лістападзе летась, накіроўваюцца дадому, паведамляе прэс-цэнтар ВМС Украіны.
25 лістапада 2018 году ў раёне Керчанскай затокі Расея захапіла тры караблі ВМС Украіны і 24 вайскоўцаў, выкарыстоўваючы зброю ў міжнародных водах, што міжнародным правам прызнаецца як акт агрэсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны запатрабавала ад Расеі вярнуць захопленыя карабліМіжнародны трыбунал па марскім праве загадаў Расеі неадкладна вызваліць вайскоўцаў і вярнуць караблі. Масква адмовілася гэта зрабіць.
Маракі былі перададзеныя ва Ўкраіну не па рашэньні трыбуналу, а ў рамках абмену затрыманымі.