Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Разам:
Бюлетэні, бюлетэні,
Бюлетэні, бюлетэні кожны дзень.
Бюлетэні, бюлетэні.
Зрыў нэрвовы і пайшла на бюлетэнь.
Саўка:
Эта наша судзьба.
Жыць не можэм іначэ.
Грышка:
Ці садок ці то школа,
Ці то коледж ці то вну...
Калі выбары прыйдуць,
Дык усе падыграюць яму.
Саўка:
Што ты, Грыша, каму падыграюць ані?
Выбіраюць па-чэснасьці ўсех в нашы дні.
Грышка:
Ці ты школьны дырэктар,
Ці ты проста загадчык садка,
Калі выбары прыйдуць,
Дык ты мусіш выконваць загад.
Саўка:
Што ты, Грыша, ўсё чэсна вязьдзе ў нашы дні.
Ну зачэм ты нас дзеліш на «мы» і «ані»?