Пасьля мітынгу на Пляцы Волі «Эўрапейскай Беларусі» калёна ўдзельнікаў вырушыла на плошчу Незалежнасьці да будынку ЦВК. Па дарозе невядомыя атакавалі здымачную групу Радыё Свабода. Пашкоджаная камэра.
Відэа ўзята са стрыму кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
У шэсьці да Дому ўраду браў удзел палітык Павел Севярынец. Камэнтуючы напад на здымачную групу Радыё Свабода і некаторых удзельнікаў шэсьця, Севярынец у інтэрвію Свабодзе заявіў:
«Некаторыя людзі ў сілавых структурах Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб зрабіць выгадную для Масквы карцінку. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павінен пра гэта задумацца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельнікі акцыі Міколы Статкевіча і «Эўрапейскай Беларусі» правялі мітынг каля ЦВК. ВІДЭА, ФОТА