У Кангрэсе ЗША працягваюцца публічныя слуханьні аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. У пятніцу 15 лістапада праходзяць слуханьні былога пасла ЗША ў Украіне Мары Яванавіч.
Юрыст прэзыдэнта ЗША Рудзі Джуліяні доўгі час крытыкаваў яе працу і абвінавачваў у тым, што яна не падтрымлівае палітыку Трампа. Яванавіч звольнілі з пасады амбасадара ў траўні 2019 году. На слуханьнях за зачыненымі дзьвярыма дыпляматка заявіла, што прэзыдэнт ціснуў на Дзярждэпартамэнт, каб яе звольнілі, нягледзячы на тое, што яна «не зрабіла нічога дрэннага».
Тэлеканал «Настоящее Время» вёў прамую трансьляцыю слуханьняў зь перакладам на расейскую мову.
Жывая трансьляцыя па-ангельску:
13 лістапада ў слуханьнях удзельнічалі Ўільям Тэйлар, які ўзначальвае пасольства ЗША ва Ўкраіне, і намесьнік памочніка дзяржсакратара ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент. На слуханьнях, сярод іншага, абмяркоўваліся і геапалітычныя наступствы затрымкі амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне, якая супрацьстаіць агрэсіі з боку Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стала вядома на першых адкрытых слуханьнях па імпічмэнце прэзыдэнта ЗША