15 лістапада — міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні. Штогод, пачынаючы ад 1981, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя, выказвае салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.
- Многія беларускія пісьменьнікі ў пачатку 20 стагодзьдзя прайшлі праз турмы: царскія, бальшавісцкія, польскія
- У 30-я гады беларуская літаратура была амаль цалкам зьнішчаная разам зь беларускімі пісьменьнікамі
- Беларускія пісьменьнікі зазналі пасьляваенныя сталінскія лягеры
У канцы 20 стагодзьдзя традыцыя зьняволеньня літаратараў аднавілася.
Пачалася ў 1998 з паэта Славаміра Адамовіча, які патрапіў у турму за верш «Забі прэзыдэнта».
У 21 стагодзьдзі празь беларускія турмы прайшлі ня толькі літаратары, але і сотні актывістаў, якія пачалі пісаць кнігі за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваецца прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя АляхновічаУ 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 — 1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной зь першых у сьвеце расказала сьвету пра савецкі ГУЛАГ.
Your browser doesn’t support HTML5