Расея чакае, што Масква і Менск да канца 2019 году вырашаць пытаньне цаны на расейскі газ. Пра гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту БРІКС, піша ТАСС.
«Перамовы зь Беларусьсю ідуць паводле пляну. Спадзяюся, да канца году мы гэта адрэгулюем», — сказаў Пуцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да чаго прывядзе расейскі газавы шантаж13 лістапада прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што Беларусь і Расея да цяперашняга часу не змаглі ўзгадніць дарожныя мапы інтэграцыі ў сфэры нафты, газу і энэргетыкі. Румас удакладніў, што ў выпадку адсутнасьці кампрамісу на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін гэтыя пытаньні будуць перададзеныя на разгляд прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі.
У 2019 годзе заканчваецца дзеяньне пратаколу аб цэнах на газ, які Беларусь і Расея заключылі ў 2017 годзе. Цяпер Беларусь купляе ў Расеі газ за 127 даляраў за кубамэтар. Беларускі бок настойвае на зьніжэньні кошту да ўнутрырасейскага ўзроўню. У сваю чаргу Расея зьвязвае вырашэньне гэтага пытаньня з тэмай паглыбленьня інтэграцыі паміж дзьвюма краінамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея выстаўляла «абсалютна непрымальныя» прапановы ў інтэграцыі, — Макей