Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
17 лістапада традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як студэнты ўплывалі на лёс Беларусі
Таксама ў гэты дзень
1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.
1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.
1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).
1991 — Кангрэс ЗША ўхваліў пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.
1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працавалі нелегальна, не адпавядалі крытэрам. Як і чаму ў Беларусі закрываліся прыватныя ВНУ
У гэты дзень нарадзіліся
1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.
1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.
У памяці
1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.
2013 — Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.