Афіцыйная датэрміновая яўка за 2 дні — 11,51%

Датэрміновае галасаваньне на выбарчым участку ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Менску, 12 лістапада 2019

За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 11,51%, паведамляецца на сайце Цэнтаральнай выбарчай камісіі.

Паводле ЦВК, датэрміновая яўка па рэгіёнах Беларусі была наступнай:

  • Берасьцейская вобласьць — 10,58%
  • Віцебская вобласьць — 12,87%
  • Гомельская вобласьць — 12,41%
  • Горадзенская вобласьць — 10,08%
  • Магілёўская вобласьць — 11,97%
  • Менская вобласьць — 11,72%,
  • Менск — 10,92%.

Датэрміновае галасаваньне на выбарах пачалося 12 лістапада. На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасьні 2016 году за першыя два дні датэрміновага галасаваньня афіцыйная яўка была 9,63%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ўсё адсочваецца». Як куратарка БДЭУ прымушае студэнтаў да датэрміновага галасаваньня. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасаваньня. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшлі 13 выбарнікаў, а ў пратаколе 138», — назіральнікі абураюцца фальсыфікацыямі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не пускалі ў інтэрнат, накіроўвалі галасаваць». Што адбывалася на выбарах у першы дзень датэрміновага галасаваньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя адмовілася пачынаць крымінальныя справы па заявах аб завышэньні яўкі на датэрміновым галасаваньні