Такое рашэньне падтрымалі 240 дэпутатаў з 423-х.
Сёньня Вярхоўная Рада ў першым чытаньні прагаласавала за праект закона «Аб унясеньні зьменаў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны аб абароце сельскагаспадарчых земляў», які быў рэкамэндаваны профільным камітэтам парлямэнту.
За гэта выказалася большасьць дэпутатаў фракцыі партыі «Слуга народу» і некаторых пазафракцыйных дэпутатаў.
Прэм’ер-міністар Аляксей Ганчарук заявіў, што рынак зямлі запрацуе з 1 кастрычніка 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь істотна павялічыла пастаўкі бульбы ва Ўкраіну. У Кіеве сьцьвярджаюць, што гэта рээкспарт з РасеіУ 2001 годзе ва Ўкраіне быў уведзены мараторый на продаж сельскагаспадарчай зямлі. Ён павінен скончыцца 1 студзеня 2020 года, калі Вярхоўная Рада не адновіць яго.
Адкрыцьцё рынку зямлі падтрымліваецца заходнімі арганізацыямі, у тым ліку Міжнародным валютным фондам. Продаж сельскагаспадарчых зямель ва Украіне цяпер афіцыйна забаронены.