Яўген Шаўко балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 у Менску. Ён жыве ў доме для інвалідаў і вэтэранаў, дзе мае вялікую падтрымку.
Праблема ў тым, што ў гэтым годзе да жыхароў дому ня прыйдуць прадстаўнікі выбарчай камісіі са скрыняй для бюлетэняў, адпаведна прагаласаваць старым і хворым людзям будзе складана. На сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты выбарнікі напісалі калектыўную заяву, каб да ўсіх жыхароў дому прынесьлі ўрну для галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вазочніка Яўгена Шаўко праз суд зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты