Катамаран, на якім швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адпраўляецца з ЗША ў Мадрыд на 25-ю канфэрэнцыю Рамачнай канвэнцыі ААН аб зьмяненьні клімату (COP25), атрымлівае ўсё электразабесьпячэньне ад энэргіі ветру і сонца.
Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сераду ў інтэрвію швэдзкай газэце «Dagens Nyheter».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэдзкая школьніца год прапускае заняткі ў школе, каб ратаваць сьветТунбэрг адмовілася ад авіяпералётаў з прычыны іх нэгатыўнага ўплыву на клімат.
«Падарожжа на La Vagabond будзе практычна без выкідаў: судна атрымлівае энэргію ад ветру і сонца», — адзначыла яна.
Дапамогу Грэце і яе бацьку прапанавала аўстралійская сям’я Элайн Караусу і Райлі Уітэлум. Яны жывуць на катамаране са сваім 11-месячным сынам Ленанам, дакумэнтуюць ўсё, што робяць, і выкладваюць відэа на YouTube. У іх канала больш за мільён платных падпісчыкаў.
Шлях праз Атлянтыку швэдка пачынае ўжо раніцай у сераду. Пасьля мадрыдзкай сустрэчы яна разам з бацькам плянуе вярнуцца да сямʼі ў Стакгольм.
Тунбэрг паехала ў Амэрыку спэцыяльна для наведваньня двух буйных мерапрыемстваў, адным зь якіх павінна была стаць канфэрэнцыя ААН па клімаце ў сьнежні ў Чылі. У канцы кастрычніка прэзыдэнт Чылі Себасьцьян Піньера абʼявіў аб адмене форуму праз пратэсты ў краіне, а ўжо на наступны дзень улады Гішпаніі прапанавалі правесьці мерапрыемства ў Мадрыдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чылійцаў мінімальны заробак амаль як сярэдні ў беларусаў. Чаму яны тыдзень грамяць краіну