Прадстаўнік адміністрацыі заявіў пра гэта напярэдадні сустрэчы Трампа з Эрдаганам.
Злучаныя Штаты не зьбіраюцца выходзіць з альянсу з сырыйскімі курдамі, якія ўваходзяць у склад Сырыйскіх дэмакратычных сілаў (СДС). Пра гэта ў аўторак заявіў высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі. Раней Турэччына запатрабавала, каб Вашынгтон спыніў падтрымліваць курдзкіх баевікоў, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі.
«У нас няма намеру спыняць гэтае супрацоўніцтва», — заявіў высокапастаўлены супрацоўнік Белага дома падчас тэлефоннай прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла напярэдадні сустрэчы прэзыдэнта Дональда Трампа зь яго турэцкім калегам Таіпам Рэджэпам Эрдаганам.
Лідэры ЗША і Турцыі правядуць перамовы ў Белым доме ў сераду, 13 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Турэччына напала на сырыйскіх курдаў і што там адбываецца. 10 важных фактаў