Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пачаў візыт у Аўстрыю з ўскладаньня вянка да помніка савецкім вайскоўцам-вызваліцелям. Як паведамляе агенцтва БелТА, на цырымоніі прысутнічалі паслы краін СНД у Аўстрыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фотасэсія ў пакоі Марыі Тэрэзіі, форум у Палацы Эпштэйна. Даведаліся дэталі візыту Лукашэнкі ў АўстрыюПлянуецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перамовы Лукашэнкі з Фэдэральным прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Візыт Лукашэнкі ў Аўстрыю: «Нэўтрал» едзе да нэўтралаўЛукашэнка ў Вене таксама правядзе перамовы са старшынём Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангам Собаткам і наведае рабочую вячэру са старшынём Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнай рады Аўстрыі Сэбастыянам Курцам, які раней наведваў Беларусь у якасьці фэдэральнага міністра.
Адначасова з візытам Лукашэнкі ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум, у якім возьмуць удзел дзелавыя колы дзьвюх краін, у тым ліку прадстаўнікоў буйнога бізнэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і Захад: Куды кіраўнік Беларусі езьдзіў і ад якіх паездак адмаўляўся?