Савет Міністраў зацьвердзіў парадак наведваньня грамадзянамі бязьвізавай тэрыторыі «Берасьце — Горадня», а таксама раёнаў Берасьцейскай і Горадзенскай абласцей. Гэтае палажэньне было замацаванае ў пастанове ўраду Беларусі ад 14 кастрычнiка 2019 году.
Дакумэнт быў прыняты з мэтай рэалізацыі ўказу № 300 ад 7 жніўня сёлета «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» і ўступіў у сілу 10 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12 месцаў, якія варта наведаць у пашыранай зоне бязьвізу Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцейЦяпер замежныя грамадзяне могуць наведваць бязьвізавую тэрыторыю «Берасьце — Горадня» ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведваньні, а заходнія вобласьці пры ўмове перамяшчэньня ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведаньне бязьвізавай тэрыторыі «Берасьце — Горадня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Валідол, майткі і шакаляд». Што бязьвізавыя турысты вывозяць з Горадні? ФОТАТакім замежнікам трэба мець пры сабе пашпарт або дакумэнт, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, а таксама дакумэнт, які дае права на наведаньне бязьвізавай тэрыторыі. Гэты дакумэнт дае права на аднаразавы ўезд і выезд зь Беларусі.