Меру стрыманьня дацэнту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага унівэрсытэта Алегу Сакалову, які падазраецца ў забойстве сваёй вучаніцы, абяруць 11 лістапада, паведамілі Інтэрфаксу у прэс-службе гарадзкога ўпраўленьня Сьледчага камітэту Расеі.
На дадзены момант падазраваны знаходзіцца ў шпіталі зь пераахаладжэньнем. У выпадку, калі яго да панядзелка ня выпішуць, дапускаецца выязны фармат. Сьледзтва будзе настойваць на арышце Сакалова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскага гісторыка выцягнулі з вады з жаночымі рукамі ў заплечніку63-гадовага гісторыка, кавалера францускага ордэна Ганаровага легіёна, адмыслоўца ў ваеннай гісторыі Францыі і заснавальніка ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ў Расеі Алега Сакалова затрымалі 9 лістапада.
Паводле дадзеных Сьледчага камітэту, яго дасталі з ракі, у заплечніку знайшлі дзьве жаночыя рукі і траўматычны пісталет. Распачатая справа аб забойстве.
Інфармаваная крыніца паведаміла "Інтэрфаксу", што выкладчык падазраецца ў забойстве сваёй выпускніцы, зь якой ён разам жыў і вёў дасьледаваньні мінулага Францыі.