Падчас мітынгу на Плошчы Свабоды ў Менску арганізатары паспрабавалі усталяваць апаратуру на кодабе трактара ззаду ратушы, каб паказаць відэазварот NEXTA.
Аднак гэтаму перашкодзілі людзі ў цывільным, якія брутальна сьцягнулі людзей з трактару, зьбілі некаторых зь іх, затрымалі Андрэя Шарэнду і растапталі апаратуру.
Пазьней Андрэя Шарэнду адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшла акцыя блогера NEXTA. Прапанавана сабрацца зноў праз тыдзень. ВІДЭА