Супраць мэра Кіева Віталя Клічко пачалі крымінальную справу 

Віталь Клічко, мэр Кіева і былы чэмпіён сьвету ў боксе

Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны абавязаў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро пачаць крымінальную справу ў дачыненьні да мэра Кіева Віталя Клічко.

Згодна з пастановай суду, неназваны скаржнік абвінавачвае Клічко, двух намесьнікаў кіраўніка Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі, намесьніка дырэктара па вытворчых пытаньнях Кіеўскага гарадзкога камунальнага прадпрыемства, начальніка аддзелу рэклямы выканаўчага органа Кіеўскай гарадзкой рады ў шэрагу злачынстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас розныя вагавыя катэгорыі» — мэр Кіева, былы баксёр Клічко пра канфлікт з прэзыдэнтам Зяленскім

Гаворка, сярод іншага, ідзе пра магчымыя злоўжываньні ўладай, раскраданьне маёмасьці і нават дзяржаўную здраду.

Сам Клічко не камэнтуе распачатую супраць яго крымінальную справу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі ўрад ухваліў звальненьне Клічко з пасады кіраўніка Кіеўскай адміністрацыі