У Лагойску ва ўзросьце 67 гадоў памёр дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Алесь Шут.
Алесь Шут быў лекарам, абраўся ў Вярхоўны Савет 12-га скліканьня на Лагойшчыне. Уваходзіў у склад дэпутацкай Апазыцыі БНФ, удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў супраць рэфэрэндуму 11-12 красавіка 1995 годe, быў жорстка зьбіты спэцназам спачатку ў залі парлямэнту, а потым міліцыяй па-за Домам ураду.
Днямі Алесю Шуту ўручылі юбілейны мэдаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцьці Незалежнасьці Беларусі».
Як паведамілі родныя, прычына сьмерці — рак. Пахаваньне адбудзецца ў Лагойску ў чацьвер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідэі, якія сфармуляваў Пазьняк, сёньня агучвае Лукашэнка» — дэпутат ВС 12 скліканьня Шут
Больш падрабязна пра Алеся Шута — пазьней на сайце Свабоды.