Калі ўлада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам. #давайпака ВІДЭА

«Казкі па целефоне» — кніга журналіста Алеся Пілецкага, якая «мяняе страх на сьмех», выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

«А сьмех мяняе ўсё: улада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам», — піша ў прадмове да кнігі Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук.


Буктрэйлер #давайпака

Your browser doesn’t support HTML5

#давайпака. Буктрэйлер

Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.

«З гэтай кнігі ўжо можна вывучаць гісторыю», — сьцьвярджае Аляксандар Лукашук.

5 лістапада ў менскім кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33) а 19-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #Давайпака ў Менску. 5 лістапада — прэзэнтацыя кнігі Алеся Пілецкага