Удзень 3 лістапада адзін з актывістаў курапацкай варты Зьміцер Казакевіч, які цяпер зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паспрабаваў прайсьці на тэрыторыю рэстарану «Поедем-поедим». Аднак ахова адрэагавала вельмі жорстка і не прапусьціла яго, паведаміў Радыё Свабода журналіст Дзяніс Івашын, які быў на месцы падзеі.
У выніку канфлікту акрамя Зьмітра Казакевіча былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек з курапацкай варты — Валер Рабцаў, Дзяніс і Максім Урбановічы, напаўналетні Іларыён Т. і Віталь Трэгубаў. Іх пасадзілі ў прапаркаваны непадалёк міліцэйскі мікрааўтобус і адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі.
Пазьней Дзяніс Урбановіч паведаміў, што затрыманых зьбівалі, а сам ён знаходзіцца ў шпіталі з траўмай шыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 500 рублёў атрымае праз суд удзельнік курапацкай варты. На яго наехаў аўтамабіль каля рэстарана «Поедем поедим» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбылося шэсьце і мітынг на Дзяды. ФОТА, ВІДЭА