Сёлета Свабода выпусьціла новую мапу ў межах праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль». Цяпер онлайн дасяжная інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак у Менску.
У 1920-я гады Вайсковыя могілкі сталі месцам пахаваньня выбітных дзяржаўных дзеячоў, вайскоўцаў, навукоўцаў, творцаў. Тут пахаваныя адзін са стваральнікаў БССР Аляксандар Чарвякоў, першы прэзыдэнт Інстытуту беларускай культуры і Беларускай акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі. Гэта месца апошняга спачыну выбітных пісьменьнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Паўлюка Труса, Валянціна Таўлая. У 1959-м могілкі закрылі для пахаваньняў.
Вайсковымі могілкі называюцца, бо першапачаткова тут хавалі вайскоўцаў.
Таксама ў межах праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль» выходзілі мапы Ўсходніх і Кальварыйскіх могілак. Усе яны даступныя онлайн і ў папяровым выглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 80 пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць (Кальварыйскія і Ўсходнія могілкі)