Гісторыя на Свабодзе: Як Скірмунты ў 1907 годзе плянавалі адрадзіць ВКЛ з трыма сталіцамі

Your browser doesn’t support HTML5

80 гадоў таму, 7 кастрычніка 1939 году, пасьля захопу Заходняй Беларусі бальшавіцкія камісары ў Парэччы пад Пінскам загадалі расстраляць чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.

Ягоны лёс, яго ідэйная эвалюцыя і яго нацыянальнае ўсьведамленьне ў пачатку ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца яскравым і эталённым прыкладам абуджэньня старой Русі ў душы спольшчанага жыхара былога ВКЛ і нараджэньня там Русі новай – мадэрнай Беларусі.