Сьледчы камітэт па Горадзенскай вобласьці завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць 46-гадовага грамадзяніна Расеі, які спрабаваў перавезьці празь беларускую мяжу 290 кіляграмаў гашышу, паведамляе прэс-служба СК.
Паводле сьледзтва, расеец ехаў зь Літвы ў Беларусь праз памежны пункт пропуску «Катлоўка». Падчас мытнага кантролю ў ягонай машыне знайшлі тайнік, у ім было 3012 плітак гашышу, агульная вага якіх — больш за 290 кіляграмаў.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, мужчына зьбіраўся прадаваць наркотыкі ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь мяжу Беларусі спрабавалі правезьці 130 кіляграмаў гашышу і 10 кіляграмаў экстазіЯго абвінавацілі ў незаконным набыцьці, захоўваньні і перавозцы наркатычных сродкаў у буйным памеры з мэтай збыту (ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу, ад 8 да 15 год пазбаўленьня волі) і незаконным перамяшчэньні іх празь мяжу, учыненым групай па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 328-1 КК, ад 3 да 7 год пазбаўленьня волі).
Мужчыну ўзялі пад варту. Справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за нарказлачынствы асуджаныя 15 украінцаў. Яны хочуць адбываць пакараньне на радзімеСёлета за 9 месяцаў Сьледчы камітэт перадаў у суд больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў за наркотыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 18 гадоў за 285 кг гашышу: у Горадні засудзілі расейца за кантрабанду наркотыкаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На беларуска-польскай мяжы затрымалі партыю гашышу на мільён эўра