Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацьвердзіў намер Украіны ўступіць у NATO у будучыні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на прэсавай канфэрэнцыі з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам у Кіеве 31 кастрычніка пасьля пасяджэньня камісіі NATO – Украіна.
«Мы гатовыя яшчэ больш цесна супрацоўнічаць з Альянсам і паскорыць падрыхтоўку да сяброўства ў NATO, не выключаючы магчымасьці ўступленьня Украіны ў ПДЧ (Плян дзеяньняў дзеля сяброўства. — РС). «Мы гатовы сёньня практычнай працай даказаць, што Ўкраіна заслугоўвае такога фармату адносінаў з Альянсам», — сказаў Зяленскі.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг наведвае Украіну 31 кастрычніка. Плянуецца, што ў гэты дзень Столтэнбэрг выступіць у Вярхоўнай Радзе.