Саўка ды Грышка пра выключэньне Севярынца з ПЭН-цэнтру

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць канфлікт у беларускім ПЭН-цэнтры і выключэньне з гэтай арганізацыі Паўла Севярынца.

Грышка:
У ПЭН-цэнтры быў скандал.
Севярынец ім сказаў,
Што яны марксісты,
Геі, сатаністы.

Саўка:
Падаждзі, пастой, аксьцісь!
Хто там гей, а хто марксіст?
І ў якім Пянцэнтры?
І ў якіх працэнтах?

Разам:
ПЭН, ПЭН-цэнтр.

Грышка:
У ПЭН-цэнтры быў скандал.
Севярынец ім сказаў,
Што яны ўсе здрайцы
І хрыстапрадаўцы.

Саўка:
Падаждзі, ня поняў я,
Што за сітуацыя?
Дзе мухі, дзе катлеты
У Пянцэнтры гэтым?

Грышка:
Дык якія вынікі?
Севярынца выгналі.
Не пайшло адразу,
Дык з другога разу.