Пад Магілёвам знайшлі новае месца савецкіх расстрэлаў. ВІДЭА
Your browser doesn’t support HTML5
Месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору знайшоў магілёўскі краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка каля аграгарадку Ўсход. Гэта пасёлак за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва. Краязнаўца кажа, што супрацоўнікі НКВД у мясцовым сасоньніку каля шашы на Гомель забілі блізу 100 чалавек.