ФК «Менск» прайграў «Барсэлёне» ў 1/8 жаночай Лігі чэмпіёнаў

ФК «Менск». Архіўнае фота

Жаночая каманда ФК «Менск» сёньня прайграла на сваім полі ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў «Барсэлёне» зь лікам 1:3.

Ранейшы матч у гасьцях таксама скончыўся для беларусак паразай, зь лікам 0:5, і каманда скончыла сёлетні ўдзел у спаборніцтвах. Аднак у любым выпадку выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым вынікам для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужыкі да такога ніколі не даходзілі!» Жаночая каманда ФК «Менск» пра 1/8 Лігі чэмпіёнаў, пустыя трыбуны і заробкі без нулёў