Будапэшт заблякаваў сумесную заяву прадстаўнікоў краін NATO па Ўкраіне. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта.
Паводле міністра, у ходзе падрыхтоўкі заявы Будапэшт зрабіў шэраг прапаноў, якія б абавязвалі Ўкраіну зьвярнуць увагу на правы вугорскай супольнасьці ў Закарпацьці. Аднак гэтыя прапановы не былі прынятыя. У выніку Вугоршчына наклала вэта на дакумэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна пачала адводзіць свае войскі на Данбасе — дзеля сустрэчы з Пуціным у нармандзкім фармаце«Мы не гатовыя ахвяраваць інтарэсамі 150 тысяч этнічных вугорцаў, якія жывуць на захадзе Ўкраіны», — падкрэсьліў Пэтэр Сіярта.
Прэса зьвяртае ўвагу на тое, што блякіроўка заявы NATO адбылася ў дзень візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў Вугоршчыну. Там ён сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Віктарам Орбаном.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь замарожаная ў часе толькі для тых, хто прыехаў на паўгадзіны, — гісторык Тымаці Гартан ЭшАдносіны Будапэшта і Кіева абвастрыліся пасьля прыняцьця ва Ўкраіне новага закону аб дзяржаўнай мове. Адзінай дзяржаўнай мовай у краіне стала ўкраінская. Яна зьяўляецца абавязковай для ўсіх органаў улады і грамадзкіх арганізацый. Прадстаўнікі Вугоршчыны заяўлялі, што новы ўкраінскі закон прыцісьняе правы вугорскай меншасьці ў Закарпацьці. На думку Будапэшта, гэты закон парушае асноўныя прынцыпы Эўразьвязу і пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.
У сваю чаргу Кіеў заявіў, што Ўкраіна цалкам гарантуе абарону правоў нацыянальных меншасьцяў, а закон аб мове пашырае іх магчымасьці граць важную ролю ва ўкраінскім грамадзтве.