Ціль Ліндэман выпусьціў кліп на песьню Ich Weiß Es Nicht, які сварыў штучны інтэлект.
Франтмэн гурта Rammstein Ціль Ліндэман выклаў у сваім афіцыйным акаўнце на youtube новы кліп. Кліп цалкам створаны штучным інтэлектам. Гэта альгарытм, які генэруе і аналізуе тысячы малюнкаў, а пасьля стварае відэашэраг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарадзенцу, якога будуць судзіць за кліп Rammstein, сабралі «двайную» суму на адваката. За тры дні
Відэа было зьнятае з выкарыстаньнем Generative Adversarial Networks (GAN). Гэтая сыстэма падбірае ў тысячах малюнкаў вобразы, падобныя да людзей.
У кліпе сьлімакі і матылькі пераўтвараюцца ў сотні штучна створаных людзей. Пасьля вобразы людзей перацякаюць з адной выявы ў іншую. Усё відэа ў чорна-белых, змрочных колерах.