Богдан, Дубавец, Шпарага: Другая Ўсясьветная вайна - нашая ці чужая
Your browser doesn’t support HTML5
Як вызначаецца «свойскасьць» і «чужасьць» войнаў? Якія факты патрэбныя для абгрунтаваньня той ці іншай пазыцыі? Ці зьяўляецца аргумэнтам у гэтай спрэчцы маштаб партызанскага руху ў Беларусі падчас Другой Усясьветнай?
Па гэтых тэмах у Праскім акцэнце спрачаюцца навуковы супрацоўнік Свабоднага ўнівэрсытэту Бэрліну Сяргей Богдан, пісьменьнік, публіцыст Сяргей Дубавец і філёзафка, адна з кіраўніц Эўрапейскага каледжу Liberal Arts Вольга Шпарага. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.