«Гэта заганяе ў пастку беднасьці». Гарачая дыскусія прыхільніц і праціўніц скарачэньня дэкрэтнага водпуску
Your browser doesn’t support HTML5
Ці слушныя прапановы лібэральных экспэртаў скараціць працягласьць водпуску для дагляду дзіцяці? Якая форма «дэкрэту» аптымальная для Беларусі? Спрачаюцца прыхільніцы скарачэньня сацыёляг Алена Арцёменка зь Беларусага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў і юрыстка, партнэр праэкту Сусьветнага банку Doing Business Кацярына Забела і яго праціўніцы —дактарантка Інстытуту фэмінісцкіх і гендэрных дасьледаваньняў Атаўскага ўнівэрсытэту Вікторыя Лаўрынюк і кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.