У глябальным індэксе бясьпекі здароўя (Global Health Security Index 2019) Беларусь апынулася на 108-м месцы сярод 195 краінаў.
Згаданы індэкс — які на аснове агульнадаступнай інфармацыі сёлета вызначаўся ўпершыню — зьяўляецца сумесным праектам Ініцыятывы па скарачэньні ядзернай пагрозы, Цэнтру аховы здароўя Джона Гопкінса і дасьледчыкаў брытанскага часопіса The Economist.
Аўтары індэксу прыйшлі да высновы, што ва ўсіх краінах сьвету, незалежна ад узроўню іх багацьця, выступаюць сур’ёзныя недахопы ў здольнасьці прадухіляць, выяўляць і рэагаваць на эпідэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён проста ўпаў, і ўсё». У Горадні ад мэнінгіту памёр студэнтСярэдні агульны бал індэксу за 2019 год складае 40,2 з магчымых 100 балаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу атрымала 35,3 бала; Расея — 44,3; Казахстан — 40,7; Украіна — 38.
ЗША, якія знаходзяцца на першым месцы ў рэйтынгу, атрымалі 83,5 бала.